Дамашняя порнастудыя ліквідавана ў Пінску

3 мая 2023

Дамашнюю порнастудыю ліквідавалі ў Пінску. Непрыстойным "бізнесам" займалася 40-гадовая мясцовая жыхарка. Пры вобыску праваахоўнікі знайшлі камп'ютарную тэхніку, фота- і відэаапаратуру, адпаведныя дэкарацыі і рэквізіт. Падпіска на тэлеграм-канал, на якім і распаўсюджваліся знятыя матэрыялы, была платная.

Уладальніцы порнастудыі пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, адзначылі ў міліцыі.