Землетрасенне ля ўсходняга ўзбярэжжа Японіі

22 ноября 2016

Землетрасенне магнітудай 7,3 адбылося некалькі гадзін таму ля ўсходняга ўзбярэжжа Японіі. Аб’яўленая пагроза цунамі. Прычым вышыня хваль можа дасягаць трох метраў. Эпіцэнтр знаходзіўся ў прэфектуры Фукусіма на глыбіні дзесяць кіламетраў. Жыхароў узбярэжных раёнаў зараз заклікаюць неадкладна перабрацца на ўзвышшы і не пакідаць іх. Таксама створаны спецыяльны цэнтр па надзвычайных сітуацыях.