Ліга чэмпіёнаў вяртаецца ў Беларусь

12 июля 2016

БАТЭ паядынкам з фінскім клубам СІК стартуе ў кваліфікацыі самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы. Да групавой стадыі яшчэ далёка, але права на памылку ў нашай каманды ўжо няма. Паражэнне будзе азначаць завяршэнне еўракубкавай кампаніі. Прамую трансляцыю паядынку вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У гэтыя хвіліны на "Барысаў-Арэне" працуе і наш карэспандэнт Павел Капуцкі. І ў яго ўся інфармацыя да гэтай гадзіны. Павел, добры вечар! (прамое ўключэнне).

Добры футбольны вечар! Завяршаецца першы тайм. Лік 1: 0 на карысць гаспадароў. Наогул, БАТЭ - відавочны фаварыт. У пяці апошніх розыгрышах Лігі чэмпіёнаў барысаўчане толькі аднойчы не прабіліся ў групавую стадыю. У 2013-м, тады яшчэ каманда Віктара Ганчарэнкі, сенсацыйна саступіла карагандзінскаму "Шахцёру". Але сёння тое нават успамінаць ніхто не жадае.

Балельшчыкі пачалі прыходзіць на арэну загадзя. Яшчэ днём было прададзена больш за дзесяць тысяч білетаў. Усяго "Барысаў-Арэна" разлічаная на 13 тысяч. Сёння амаль аншлаг. Такой запаўняльнасці тут у цяперашнім сезоне яшчэ не было.

БАТЭ ў гэтай частцы сезона выпрабоўвае цяжкасці. Як гульнявыя, так і кадравыя. З-за траўм на поле сёння не выйшлі Дубра, Іваніч. Мілуновіч і ўвогуле выбыў са строю на чатыры месяцы.

У любым выпадку, БАТЭ павінен выйграваць. Каэфіцыент на перамогу гасцей у букмекераў дасягаў 14-ці. Гэта вельмі шмат. Амаль фантастыка. СІК - малады клуб. Створаны дзевяць гадоў назад. Летась стаў чэмпіёнам, крыху раней каманда ўзяла серабро нацыянальнага чэмпіянату.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч напярэдадні матча высока ацаніў патэнцыял саперніка.

Як бы не скончыўся сённяшні матч, усё вырашыцца толькі праз тыдзень у Фінляндыі. Для выхаду ў групу трэба абгульваць не толькі СІК, але яшчэ двух сапернікаў, якія вызначацца пазней. У футболе ёсць месца для нечаканасцяў. Ён гэтым і добры. Але ж БАТЭ ведае сакрэт поспеху.