У Эстоніі пачынаюцца маштабныя кібервучэнні НАТА

2 декабря 2019
Маштабныя кібервучэнні НАТА сёння пачынаюцца ў Эстоніі на базе Акадэміі Сіл абароны ў горадзе Тарту. У іх прымуць удзел 27 краін. Акрамя прадстаўнікоў Еўрасаюза - 6 партнёраў Альянсу, сярод якіх Японія, Алжыр, Аўстрыя, Фінляндыя, Ірландыя і Швецыя. Удзельнічаюць амаль 700 спецыялістаў па кібербяспецы, тэхнолагаў, вайскоўцаў і ўрадавых чыноўнікаў, прадстаўнікоў бізнесу. Падчас вучэнняў разгуляюць набліжаны да рэальнасці сцэнарый кібератакі, каб у цеснай каардынацыі ўдзельнікі прадухілілі яе ўздзеянне на жыццёва важныя сістэмы дзяржавы.