Узятыя ў заложнікі ў Фларыдзе дзеці знойдзеныя мёртвымі

12 июня 2018
Развязка шматгадзіннай драмы ў ЗША. Узятыя ў заложнікі ў Фларыдзе дзеці знойдзеныя мёртвымі. Іх целы, а таксама аднаго дарослага мужчыны ўбачылі паліцэйскія, калі змаглі патрапіць у дом. Злачынец, верагодна, пакончыў з сабою. Спробы правесці перамовы доўжыліся больш за 12 гадзін. Мужчына забарыкадаваўся ў кватэры з дзецьмі ва ўзросце ад аднаго года да 12. Захопнік на кантакт не пайшоў, адкрыў агонь і раніў паліцэйскага