Вырасла колькасць ахвяр магутнага вывяржэння ў Гватэмале

5 июня 2018

З-за вулкана Фуэга загінулі больш як 65 чалавек. Улады эвакуявалі з небяспечнага раёна звыш 3 тысяч мясцовых жыхароў. Усяго ж стыхія закранула амаль 2 мільёны чалавек. Міжнародны аэрапорт Гватэмалы дагэтуль закрыты. У краіне аб’яўлена трохдзённая нацыянальная жалоба. Дапамогу ў ліквідацыі наступстваў вывяржэння вулкана прапанавала ААН.