Palova Arena прымае тэставыя спаборніцтвы II Гульняў краін СНД па баскетболе 3х3

11 июня 2023

Падрыхтоўка да II Гульняў краін СНД у Беларусі ідзе поўным ходам. Тэставыя спаборніцтвы ўжо правялі многія спартыўныя пляцоўкі краіны. Надышла чарга і сталічнага комплексу Palova Arena. Сваю гатоўнасць ён паказвае на рэспубліканскай універсіядзе па баскетболе. Фармат гульняў - 3х3. У спаборніцтвах бяруць удзел 30 мужчынскіх і 19 жаночых каманд. Як адзначаюць арганізатары, тэставы турнір праводзіцца не толькі для праверкі гатоўнасці арэны і ўсіх служб, але і каб убачыць у дзеянні маладых спартсменаў, якія ўсё яшчэ праходзяць адбор да II Гульняў краін СНД.

Спаборніцтвы на сталічнай Palova Arena праходзяць у два этапы. Напярэдадні адбыўся адборачны тур, пераможцы якога сёння змагаюцца на стадыі плэй-оф турніру.