Аднавіць фінансаванне ўрада заклікаў прэзідэнт ЗША.

8 октября 2013

Пры гэтым Барак Абама засведчыў, што для прыняцця ўсіх рашэнняў, як у сенаце, так і палаце прадстаўнікоў досыць галасоў. Гэту заяву кіраўнік Белага дому зрабіў падчас наведвання штаб-кватэры амерыканскага агенцтва па надзвычайных сітуацыях. Большасць амерыканскіх ратавальнікаў з-за бюджэтнага крызісу зараз адпраўлены ў водпускі. Так званы, шатдаун пачаўся ў ЗША першага кастрычніка з-за спрэчак па медыцынскай рэформе Абамы.



Большасць дзяржустаноў у ЗША па-ранейшаму зачынены. А амерыканскія банкі тым часам ужо рыхтуюцца да дэфолту. Яны загружаюць банкаматы і запасаюцца наяўнасцю ў сховішчах на выпадак, калі грамадзяне захочуць атрымаць на рукі свае зберажэнні.