Нядзельныя беспарадкі ў Егіпце

7 октября 2013

46 забітых, амаль 250 параненых - такі вынік нядзельных беспарадкаў у Егіпце. У бальніцах нямала пацярпелых у цяжкім стане. Сутыкненні ў Каіры і іншых гарадах успыхнулі паміж прыхільнікамі зрынутага прэзідэнта-ісламіста Мухамеда Мурсі і паліцыяй. Апошнія вымушаны былі ўжыць слёзатачывы газ, каб адціснуць дэманстрантаў з плошчы Тахрыр. Толькі ў Каіры было затрымана каля 400 чалавек.