Пытанне мігрантаў абвастрае становішча і ў Германіі

4 февраля 2018
У Котбусе (а гэта другі па велічыні горад зямлі Брандэнбург) прайшлі дэманстрацыі прыхільнікаў і праціўнікаў бежанцаў. У студзені ўзброеныя нажамі падлеткі з Сірыі два разы нападалі на мясцовых жыхароў. Канфлікты і сутыкненні паміж жыхарамі горада і нелегаламі адбываюцца практычна штодня. Адзначым, насельніцтва Котбуса 100 тысяч чалавек, а горад прыняў каля 8 тысяч мігрантаў, што перавышае пакладзеную квоту. Гарадскія ўлады заяўляюць, што частку з іх плануюць накіраваць у іншыя гарады.