Узброеныя сілы Егіпта пацвердзілі, што знойдзеныя абломкі самалёта EgyptAir

20 мая 2016

Узброеныя сілы Егіпта пацвердзілі, што знойдзеныя абломкі самалёта EgyptAir, а таксама некаторыя асабістыя рэчы. А Мінабароны Грэцыі паведамляе, што знойдзеныя частка сядзення і фрагмент цела пасажыра. Зараз усё дастаюць з вады. Пошукавыя работы працягваюцца, зона аперацыі ў акваторыі Міжземнага мора пашыраная. Па словах экспертаў, хутчэй за ўсё, абломкі разляцеліся па вялікім радыусе. Што да версій катастрофы, то прыярытэтнай у следства пакуль няма.

Жан-Марк Эйро, міністр замежных спраў Францыі: "Няма ніякіх звестак наконт магчымых прычын катастрофы. На гэтым этапе неабходна быць пільнымі. Учора я двойчы гаварыў з егіпецкім калегам, ён сказаў, што ўсе версіі павінны быць вывучаныя, ніводная з іх не з'яўляецца прыярытэтнай. Зараз неабходна зрабіць усё для выяўлення абломкаў і бартавых самапісцаў самалёта. Францыя, як і Егіпет, Грэцыя і іншыя краіны ўносіць свой уклад у пошукавую аперацыю. Адзін самалёт працуе на месцы, другі павінен прыбыць, працуюць судны".

Напярэдадні міністр авіяцыі Егіпта пацвердзіў, што версія аб тэракце выглядае найбольш верагоднай. Да гэтага ж схіляюцца і эксперты. Пілоты не паспелі паведаміць на зямлю пра якія-небудзь праблемы на борце, а гэта значыць, што падзеі развіваліся імкліва. Разам з тым, ніводная з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне. Рэйс Парыж - Каір знік з радараў у ноч на чацвер. На борце знаходзіліся 66 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Згодна са спісамі авіякампаніі, сярод пасажыраў грамадзяне 12-ці дзяржаў. Большасць з іх - егіпцяне і французы.