Вадзіцель Lamborghini здолеў выжыць у жудаснай аварыі ў Брукліне

9 октября 2013

А вось яго раскошнаму аўто пашанцавала меней. Белы Aventador, кошт якога складае каля 400 000 долараў, разляцеўся напалам пасля сутыкнення з Mazda. Вось што зафіксавалі камеры відэаназірання. Вадзіцель Mazda павярнуў налева, адкуль яму насустрач ляцеў Lamborghini. Калі вадзіцель Aventador зразумеў небяспеку сітуацыі, ён паспрабаваў павярнуць, але яму проста не хапіла месца для манеўра.