Меч часоў ВКЛ і старажытны якар знойдзены на дне Заходняй Дзвіны ў Полацку. Знаходкі ацэньваюць навукоўцы-гісторыкі

27 сентября 2022

У Полацку на дне ракі Заходняя Дзвіна знойдзены сярэдневяковы меч. Першыя даследаванні далі больш дакладную даціроўку: рубеж XV-XVI стагоддзяў, перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Артэфакт заўважыў супрацоўнік Полацкага гараддзела па надзвычайных сітуацыях падчас падводнага палявання.

Прычым гэта не адзіны яго "улоў": са дна ракі па яго падказцы дасталі і якар. Зараз ён у руках навукоўцаў, якія пастараюцца даведацца, якую гісторыю захоўвае гэтае прывітанне з мінулага.

У Полацку знойдзены меч часоў Вялікага Княства Літоўскага

Чарговае падводнае паляванне на Заходняй Дзвіне для пажарнага з Полацка Аляксандра Брыля абярнулася навуковай сенсацыяй. На глыбіні трох метраў аматар рыбнай лоўлі знайшоў сярэдневяковы меч. І гэты факт ужо пацвердзілі даследчыкі. Праўда, адразу аўтар знаходкі вырашыў, што выцягнуў на бераг не старажытны артэфакт, а бутафорскі клінок. Зараз знаходка ў руках навукоўцаў. У майстэрні над халоднай зброяй працуе каманда рэстаўратараў.

Нямала рарытэтаў для нашчадкаў захавала вада. Сярод іх браня сярэдневяковага рыцара, знойдзеная полацкай школьніцай падчас купання.

Напярэдадні з Заходняй Дзвіны дасталі старажытны якар

Навукоўцы гавораць: па рэках Полацка час адпраўляць маштабную экспедыцыю. Напярэдадні з Заходняй Дзвіны дасталі старажытны якар. Прычым пад вадой яго намацаў ужо той жа Аляксандр Брыль. Пад слоем іржы можна разгледзець таўро. Зараз знаходка чакае сваёй чаргі ў рэстаўрацыйнай майстэрні.