У Брэсце - 4-ы дом сямейнага тыпу

4 марта 2017

Навасельцамі сталі бацькі-выхавальнікі Віталь Іваноў і Ларыса Валітава. У іх сваіх дзяцей няма, таму яны імкнуцца ўсю любоў і клопат накіраваць на пецярых хлопчыкаў і дзяўчынак з прытулку. Віталь, наш калега, працуе вядучым ранішняй праграмы на тэлеканале «Беларусь 4» і экскурсаводам у краязнаўчым музеі Брэста. Ларыса адмовілася ад кар'еры эканаміста на карысць дзяцей.
Для дзяцей гэта сапраўдны шанец атрымаць падтрымку і камфортныя ўмовы для жыцця. Зараз у дамах сямейнага тыпу выхоўваюцца 24 дзіцяці. Яшчэ адзін такі катэдж плануецца ўзвесці сёлета.



Зараз чытаюць