У Францыі арыштаваныя шасцёра магчымых тэрарыстаў

25 июня 2013
Спецаперацыя праводзілася ў прыгарадах Парыжа. Затрыманым ад 22 да 38 гадоў. Усе яны падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі краіны. Іх мэты - як фінансавыя ўстановы, так і фізічныя асобы. Нагадаем, у снежні мінулага года ў Францыі прынялі закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасць для жыхароў краіны, абвінавачаных у праходжанні падрыхтоўкі ў замежных тэрарыстычных лагерах.