Улады Японіі зноў скарацілі бюджэт Алімпіяды-2020

22 декабря 2017

Зараз кошт правядзення Гульняў у Токіа складае менш як 12 мільярдаў долараў пры першапачатковым бюджэце ў 18. Такое скарачэнне стала магчымым пасля таго, як улады вырашылі перанесці шэраг спаборніцтваў за межы Токіа, а ў сталіцы праводзіць на часовых або ўжо пабудаваных спартпляцоўках. Паміж тым Японія б'е рэкорды ў абаронным бюджэце краіны - зараз гэта 46 мільярдаў долараў. Асноўная мэта такога рашэння - умацаванне патэнцыялу супрацьракетнай абароны на фоне пагроз з боку Паўночнай Карэі.