Асвод нагадвае аб правілах бяспекі на вадзе

18 августа 2023

Гарачая пара каля вадаёмаў. Асвод Мінскай вобласці працуе ў рэжыме ўзмоцненага дзяжурства. За адпачывальнікамі на пляжах кантроль 24/7. Падчас пешых абходаў ратавальнікі папярэджваюць тых, хто вырашыў асвяжыцца ў спякотнае надвор'е, аб выкананні абавязковых правіл бяспекі на вадзе. Аглядаюць акваторыю таксама і на катарах.

Падчас працоўнага дня байцы Асвод выконваюць трэніровачныя апусканні ў ваду, адпрацоўваюць магчымыя сцэнарыі надзвычайных сітуацый на вадзе, каб своечасова прыбыць на месца і эфектыўна аказаць дапамогу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя