Улады Канады абвінавачваюць нямецкі аўтаканцэрн Volkswagen

10 декабря 2019
Кампанія парушыла мясцовы закон аб ахове навакольнага асяроддзя па 60 пунктах! Мяркуецца, што Volkswagen незаконна імпартаваў у Канаду каля 130 тысяч аўтамабіляў. Гэтыя машыны не адпавядаюць стандартам па выкідах, якія забруджваюць экалогію. Судовы працэс павінен пачацца ўжо ў пятніцу. 

Нагадаем, разлад з  канцэрнам не толькі ў Канады, а таксама ў ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Некалькі гадоў таму Volkswagen прызнаў, што ў 11 мільёнах аўтамабіляў па ўсім свеце было ўсталявана праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе маніпуляваць лічбамі экалагічных тэстаў.