Амерыканскія СМІ: на борце расійскага А321 у Егіпце спрацаваў таймер-актыватар

13 ноября 2015

Амерыканскія СМІ паведамляюць, што на борце расійскага аэробуса ў Егіпце спрацаваў таймер-актыватар. Першым са спасылкай на ўласныя крыніцы аб гэтым паведаміў амерыканскі тэлеканал FoxNews. Таймер устанавілі нібы на дзве гадзіны. Бомбу, паводле адной з версій, заклалі ў паліўнай сістэме самалёта або побач з ёй. Крыніцы FoxNews падкрэсліваюць, што ў авіякатастрофе замяшаныя тыя, хто абслугоўваў лайнер перад вылетам. Праўдзівасць інфармацыі не пацверджаная. Нагадаем, 31 кастрычніка пацярпеў крушэнне аэробус Кагалымавія. Загінулі 224 чалавекі.