Купалаўскі паказаў "Паўлінку" анлайн

27 марта 2020
Сёння галоўная драматычная сцэна краіны адкрыла тыднёвую серыю паказаў спектакляў анлайн. Пачалі з легендарнай "Паўлінкі". Сёлета пастаноўка набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. А зараз яе можна паглядзець не выходзячы з дома ў любым пункце свету з мабільнага дадатку. Сусветны паказ адбыўся пры падтрымцы відэасэрвісу VOKA TV. 

Сёлета тэатр адзначыць векавы юбілей. Генеральны партнёр 100-га сезона -  кампанія А1. Менавіта з яе дапамогай легендарныя пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы сталі больш даступнымі. На працягу тыдня Купалаўскі выкладзе ў сетку адразу некалькі сваіх твораў, якія па праве можна лічыць класікай. Падрабязна з раскладам можна азнаёміцца на афіцыйным сайце тэатра.