Л. Ярмошына: Разглядаць звароты грамадзян будуць выключна тэрытарыяльныя выбаркамы

29 июня 2016

Падчас цяперашняй парламенцкай кампаніі разглядаць звароты грамадзян будуць выключна тэрытарыяльныя выбаркамы.

Гэта адна з навін, пра якую на прэс-канферэнцыі сёння заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. З моманту старту выбарчай кампаніі ўжо было зарэгістравана 16 зваротаў, 11 з іх не маюць дачынення да выбараў, астатнія датычацца растлумачэння заканадаўства і дзейнасці выбарчых камісій. Дарэчы, іх фарміраванне завяршылася. Створана 110 акруговых і 7 абласных. Менавіта члены палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў сталі асноўнымі ўдзельнікамі выбарчых камісій.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Мы значным чынам змянілі выбарчае заканадаўства. Нават на першых этапах фарміравання выбарчых камісій ніколі столькі шырока, яно заўсёды праходзіла досыць галосна, але зараз і рэйтынгавае галасаванне па складзе выбарчых камісій раней не праводзілася. Мы паступова пачынаем пераходзіць да цывілізаванай перадвыбарнай агітацыі, у нас усё менш нашы мясцовыя ўлады заціскаюцца, яны ўжо больш падаюць магчымасці для вядзення перадвыбарнай агітацыі, менш забарон на ўстаноўку пікетаў, таму гэта таксама будзе істотным чынам уплываць на фон і на тон гэтай выбарчай кампаніі".

Ужо зараз прэтэндэнты на месцы ў парламенце могуць падаваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Нагадаем, у нядзелю 3 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Фінальная дата для гэтага этапу кампаніі - 1 жніўня. Не пазней за 9 ліпеня завершыцца стварэнне выбарчых участкаў. З 2 па 11 жніўня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў, а спісы грамадзян сфарміруюць да 26 жніўня. Парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 верасня.