Уладзімір Зяленскі дамовіўся з Жан-Клодам Юнкерам правесці саміт Україна - ЕС у Кіеве

5 июня 2019

Уладзімір Зяленскі тым часам дамовіўся з Жан-Клодам Юнкерам правесці саміт Україна - ЕС у Кіеве 8 ліпеня. Нагадаем, украінскі лідар зараз знаходзіцца з візітам у Бруселі. Гэта яго першая замежная паездка ў якасці кіраўніка краіны. На сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі Зяленскі паабяцаў прытрымлівацца стратэгічнага курсу краіны на ўступленне ў Еўрасаюз і НАТА. У сваю чаргу Юнкер запэўніў у падтрымцы Украіны з боку ЕС у рэалізацыі яе еўраінтэграцыйнага выбару.