Дзень Незалежнасці сёння адзначае В'етнам

2 сентября 2017

В'етнам сёння адзначае галоўнае дзяржаўнае свята. 72 гады таму краіна абвясціла незалежнасць. З нагоды свята ў Ханоі на цэнтральнай плошчы Ба Дзінь адбудзецца парад з удзелам звыш 30 тысяч чалавек. У Дзень Незалежнасці па ўсёй краіне пройдуць памятныя і святочныя мерапрыемствы. А пасля наступлення цемры неба над буйнымі гарадамі асвеціцца ўспышкамі святочнага салюту. З Днём Незалежнасці Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга, Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонга і в'етнамскі народ павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.