Вялікабрытанія можа выйсці са складу Еўрасаюза без заключэння спецпагаднення з Бруселем

30 мая 2017

Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр Каралеўства Тэрэза Мэй на дэбатах з лідарам лейбарыстаў Джэрэмі Корбінам. Мэй растлумачыла, што Лондан адмовіцца ад здзелкі, калі яго не задавольняць умовы. Мэй не будзе дамагацца пагаднення любой цаной. Карбін адказаў, што пэўна ён змог бы ўпэўніць Брусель. Нагадаем, 8 чэрвеня ў Вялікабрытаніі пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары. Перамовы па Брэксіце пачнуцца 19 чэрвеня.