Вялікабрытанія можа зладзіцца з распаўсюджваннем каранавіруса за тры месяцы

20 марта 2020
Як заявіў прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан, да канца чэрвеня эпідэмія ў Брытаніі пойдзе на спад, але толькі калі людзі будуць выконваць парады ўлад. У каралеўстве, дарэчы, зараз тэсціруюць новы прэпарат, а на працягу месяца пачнуцца клінічныя выпрабаванні вакцыны.

У Расіі пачаліся выпрабаванні вакцыны

Паміж тым вакцыну супраць COVID-19 пачалі выпрабоўваць у Расіі. Пакуль што на лабараторных жывёлах. Навукоўцы разлічваюць, што яе пачнуць укараняць у кастрычніку. 

Канскі кінафестываль перанесены

Пакуль у навуцы ламаюць галовы над лекамі, вірус працягвае заносіць свае карэктывы. У Францыі перанесены знакаміты Міжнародны Канскі фестываль з 12 мая на канец чэрвеня - пачатак ліпеня.

Саміт G7 пройдзе па відэасувязі

Саміт "Вялікай сямёркі", які павінен прайсці ў Кэмп-Дэвідзе ЗША гэтым летам, хутчэй за ўсё, будуць праводзіць па відэасувязі. Прынамсі, на гэтым настойвае Дональд Трамп.