У Польшчы адмовіліся пераходзіць на еўра

18 апреля 2019

Лідар кіруючай партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі заявіў, што краіна зможа ўступіць у еўразону толькі тады, калі яе эканоміка будзе такой  жа магутнай, як у Германіі.  Паводле  меркавання Качыньскага, далучэнне да валютнага саюза зробіць польскую эканоміку больш слабай, а цэны вырастуць.  Нагадаем, Польшча далучылася да Еўрапейскага саюза ў 2004-м і абавязалася калі-небудзь зрабіць еўра сваёй нацыянальнай валютай.  Тэрміны не агаворваліся.