У Японіі больш як 42 тысячы дамоў застаюцца без вады пасля тайфуну "Хагібіс"

23 октября 2019
Японія ніяк не вернецца да нармальнага жыцця  пасля тайфуну “Хагібіс”. У краіне па-ранейшаму больш чым 40 тысяч чалавек застаюцца без водазабеспячэння. Найбольш цяжкая сітуацыя захоўваецца ў прэфектуры Фукусіма. Нагадаем, “Хагібіс” абрынуўся на востраў на мінулым тыдні. Паводле апошніх звестак, загінулі 84 чалавекі. Дагэтуль  не знойдзены ўсе прапаўшыя без вестак.