Сайт Прэзідэнта Беларусі змяніў дызайн

30 декабря 2013

Раздзелаў стала больш, а навігацыя больш простая. Канкрэтызаваныя падзеі, у якіх прымаў удзел Кіраўнік дзяржавы: візіты, сустрэчы, нарады і кадравыя рашэнні. Максімальна проста зараз можна будзе знайсці і ўсе афіцыйныя дакументы. Ёсць раздзелы Фота і Відэа. На галоўнай старонцы сайта справа ўнізе кнопка Ліст Прэзідэнту. Там можна размясціць электронны зварот, а таксама ўказаны час прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэзідэнцыі на вуліцы Кірава. Пасля рэдызайну ў сайта Прэзідэнта Беларусі з'явілася версія для людзей са слабым зрокам: на старонцы можна змяніць памер шрыфта і яго колер на больш камфортны. Ёсць таксама версія для мабільных прыстасаванняў.