У Мінску праходзіць канферэнцыя "Комплексная абарона інфармацыі"

19 мая 2015

У Мінску ўжо 20-ы раз праходзіць канферэнцыя, дзе абмяркоўваюць апошнія распрацоўкі. Сярод асноўных тэм - электронны подпіс, які зараз актыўна ўкараняецца ў банкаўскіх установах краіны. А таксама абарона інфармацыі ў воблачных тэхналогіях. Як заявілі ў Мінсувязі і інфарматызацыі, ужо распрацоўваецца стратэгія па развіцці электроннага ўрада. Сёлета новую праграму плануюць зацвердзіць на прэзідыуме Савета міністраў.

Міхаіл Чашчын, дырэктар дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Мы зоймемся асноўнымі кірункамі. Гэта і электронная карта, гэта і сістэмы агульнарэспубліканскага ўзроўню, зоймемся пытаннямі электроннага ўрада паглыблена.

Зараз трэба нарошчваць паслугі, неабходна пераходзіць на парадак узаемадзеяння, інтэграцыю гэтых рэсурсаў".

У рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі па выніках мінулага года Беларусь займае 38-е месца. У планах - патрапіць у трыццатку.