Зборная Беларусі па хакеі вырвала перамогу - 4:3 - па булітах

6 апреля 2013

Зборная Беларусі па хакеі, двойчы ўступаючы ў таварыскім матчы з Германіяй, здолела вырваць перамогу - 4:3 - па булітах. За нашу каманду дубль аформіў Аляксей Ефіменка, яшчэ адна шайба на рахунку Аляксандра Кітарава. Адзначым, што беларусы закідвалі выключна пры гульне ў большасці. У серыі булітаў вырашальны кідок зрабіў Дзмітрый Мялешка.


Сёння зборныя сустрэнуцца зноў. Беларусы выйдуць на лёд супраць немцаў а 17 гадзіне ў Салігорску.