У Вашынгтонскім батанічным садзе зацвіла трупная кветка

23 июля 2013

Адна з самых буйных і рэдкіх кветак у свеце зацвіла ў Вашынгтонскім батанічным садзе. Расліну з-за паху называюць трупнай. А ўсё таму, што ад бутона ідзе водар, які нагадвае пах гнілога мяса. Але гэта нікога не адпужвае. Больш за тыдзень жыхары Вашынгтона і турысты чакалі, калі гэты пышны гігант раскрыецца. У аранжарэі нават усталявалі відэакамеры і вялі кругласутачную інтэрнэт-трансляцыю.