Ва ўкраінскім Луцку захоплены аўтобус з 20 заложнікамі

21 июля 2020
Тэрміновыя паведамленні прыходзяць у гэтыя хвіліны з Украіны. У Луцку невядомы захапіў гарадскі аўтобус і ўзяў у заложнікі прыблізна 20 пасажыраў. Вядома, што ў злачынца ёсць агнястрэльная зброя і ўзрыўчатка. Улады акружылі захоплены аўтобус паліцэйскімі кардонамі і заклікаюць гараджан трымацца далей ад месца здарэння. Сведкі паведамляюць, што з аўтобуса было чуваць нешта накшталт грукату стрэлаў, паліцыя гэта пакуль не пацвярджае.

З'явіліся кадры, на якіх бачны меркаваны тэрарыст. Выразных заяў ён пакуль не зрабіў, патрабаванні пакуль не ставіў. Як адзначылі ў МУС Украіны, мужчына сам патэлефанаваў у паліцыю, назваўся Максімам Плахім і паведаміў, што аўтобус замініраваны. Паведамляецца таксама, што да гэтага ён знаходзіўся на псіхіятрычным лячэнні.