Ва Украіне прайшлі дэманстрацыі

22 ноября 2016

У Дзень годнасці і свабоды, які адзначалі напярэдадні ва Украіне ў памяць аб падзеях трохгадовай даўнасці, - пачатку Еўрамайдана, у краіне прайшлі дэманстрацыі. Удзельнікі адной з іх разбілі вокны ў двух будынках. Гэта даччыны філіял расійскага Ашчадбанка і офіс Віктара Медведчука - лідара грамадскага руху "Украінскі выбар - Права народа". У банку мітынгоўцы ламалі мэблю і выносілі з будынка аргтэхніку. Офіс Медведчука падпалілі з дапамогай фаераў. Не абышлося і без сутыкненняў на плошчы Незалежнасці Кіева. Актывісты пранеслі шыны і паспрабавалі іх запаліць.