Больш як 40 чалавек сталі ахвярамі абвальвання вежы на электрастанцыі ў Кітаі

24 ноября 2016

Трагедыя ў Кітаі. Больш як 40 чалавек сталі ахвярамі абвальвання вежы на электрастанцыі ў горадзе Фэнчэн. Аварыя на будпляцоўцы адбылася раніцай. У той момант на месцы знаходзіліся 68 чалавек. Зараз там ідуць выратавальныя працы. Да пошукаў людзей, якія засталіся пад заваламі, прыцягнутыя 9 спецыяльна абучаных сабак, а таксама два робаты. Аб магчымых прычынах трагедыі пакуль не паведамляецца.