Ва Украіне адмовіліся ад Дзеда Мароза на карысць Святога Мікалая

24 ноября 2016

Ва Украіне ўсё часцей аддаюць перавагу Святому Мікалаю. Такую тэндэнцыю заўважылі мясцовыя СМІ. Традыцыйна Святы Мікалай выконвае функцыі каляднага чараўніка ў заходніх рэгіёнах краіны. Чакаецца, што менавіта ён, а не Дзед Мароз, павіншуе з Новым годам жыхароў Кіева, якія ў свята збяруцца на Сафійскай плошчы. Украінскія СМІ пішуць, што адмова ад Дзеда Мароза на карысць Святога Мікалая можа быць звязана з так званай палітыкай дэкамунізацыі, якая апошнім часам праводзіцца ў краіне.