У цэнтры Лондана затрыманы мужчына з нажамі

27 апреля 2017

Тэрміновыя навіны з Лондана. У цэнтры брытанскай сталіцы недалёка ад рэзідэнцыі прэм'ер-міністра затрыманы мужчына з нажамі. Яго падазраюць у падрыхтоўцы тэракта. Паліцыя высвятляе матывы затрыманага. Цэнтр горада часткова перакрыты. Спынены рух транспарту. Два месяцы таму ў Лондане былі павышаныя меры бяспекі. Напрыканцы сакавіка на Вестмінстэрскім мосце ў людзей уехаў мужчына на аўтамабілі. Загінулі 5 чалавек.