У цэнтральных рэгіёнах ЗША пачаўся сезон смерчаў

25 мая 2016

Жыхары пяці амерыканскіх штатаў - Дакоты, Небраскі, Канзаса, Аклахомы і Тэхаса - бачылі больш за 20 тарнада. У некаторых гарадах выпаў град памерам з кулак. Ёсць ахвяры. У Аклахоме ўраган зрываў дахі з дамоў і валіў дрэвы. У Канзасе адну з буйных аўтамагістраляў на некалькі гадзін прыйшлося перакрыць. Адзначым, за апошнія 5 гадоў ахвярамі стыхійных бедстваў у ЗША сталі тры тысячы чалавек.