У славенскай Паклюцы стартуе біятлонны сезон

1 декабря 2018

Увага спартыўных балельшчыкаў прыкаваная зараз да славенскай Паклюкі. Ужо заўтра там стартуе біятлонны сезон. Прычым менавіта ў гэтым сезоне (у лютым 2019-га) у нашых Раўбічах пройдзе чэмпіянат Еўропы. А пакуль мы будзем сачыць за этапамі Кубка свету. На 1-м этапе ў Славеніі працуе наш карэспандэнт Ганна Эйсмант. У яе апошнія навіны.

Этап Кубка свету ў Паклюцы афіцыйна стартуе заўтра дзвюма гонкамі, але ўжо сёння прыкметнае ажыўленне на стадыёне!

Суботні дзень, і гледачы прыязджаюць проста палюбавацца трэніроўкай біятланістаў і, вядома ж, прыродай! Стадыён у Паклюцы знаходзіцца ў маляўнічым месцы, у горным плато на вышыні 1300 метраў сярод Юлійскіх Альп! Спакуса праехацца на лыжах вельмі вялікая.

Заўтра, у першы дзень этапу, адбудуцца дзве гонкі - першая супер-мікс: тут за нашу каманду выступяць Ганна Сола і Сяргей Бачарнікаў. Сёння раніцай мы пагутарылі з Ганнай у гарадку Блед, ён за 15 км ад стадыёна, там жыве наша каманда.

Другой гонкай дня значыцца змяшаная эстафета: Зборную Беларусі ў ёй прадставяць Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Антон Смольскі.

Нагадваем, заўтра глядзіце супер-микс на "Беларусь 2". Пачатак прамой трансляцыі ў 13:50. А ў 16:20 "Беларусь 5" у прамым эфіры прапануюць вашай увазе змяшаную эстафету.