У сталіцы Панамы афіцыйна адкрыўся Саміт Амерык

11 апреля 2015

У ім бяруць удзел кіраўнікі 35-ці дзяржаў Заходняга паўшар'я. У рамках мерапрыемства (упершыню за паўстагоддзя) прайшлі перамовы прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва Кубы і ЗША: міністра замежных спраў Бруна Радрыгеса і дзяржаўнага сакратара Джона Керы. Намечана таксама сустрэча лідараў Барака Абамы і Рауля Кастра. На цырымоніі адкрыцця бакі прывіталі адзін аднаго. Пытанне наконт вяртання Кубы ў міжамерыканскія структуры стане ключавым пунктам парадку дня саміту.