У Стамбуле злачынец накінуўся з нажом на прахожых. Ёсць ахвяры

23 октября 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Стамбуле. Злачынец параніў нажом 11 чалавек. Як піша газета "Хюрыет", у азіяцкай частцы горада зняволены-ўцякач спачатку напаў на жанчыну ля аднаго з магазінаў. На дапамогу ёй падаспелі некалькі чалавек, якія таксама атрымалі раненні. Пасля гэтага зламыснік паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Паводле некаторых звестак, злачынец быў судзімы 6 разоў, яму прад'яўляліся абвінавачанні ў крадзяжах і разбойных нападах.