Бэбі-канцэрт з творамі Моцарта на фестывалі Башмета

4 октября 2019

Канцэрт Моцарта, дзе партэр запоўняць малыя, і выступленне лаўрэатаў найбуйнейшых міжнародных конкурсаў - сёння ў афішы Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Традыцыйны спецпраект для цяжарных жанчын, мам і немаўлятаў пройдзе ў канцэртнай зале "Верхні горад". Прастора ператворыцца ў дзіцячы сад, там малыя да 3-х гадоў змогуць забаўляцца на інтэрактыўных зонах пад выкананне сусветных шэдэўраў.

Адразу пасля на сцэне сыграюць "Артысты 21-га стагоддзя". Маладыя віртуозы з Італіі, Арменіі, Латвіі і Беларусі выканаюць класіку на рарытэтных інструментах.