Барак Абама адклаў перамовы з лідарамі Кангрэса па пытанні павышэння дзярждоўгу

15 октября 2013
У апошні момант амерыканскі лідар вырашыў даць парламентарыям яшчэ адну магчымасць знайсці кампраміснае рашэнне. Калі пройдзе нарада, не паведамляецца. Нагадаем, усе папярэднія перамовы завяршыліся безвынікова. Праз адмову рэспубліканцаў прыняць бюджэт дзяржустановы ЗША часткова закрытыя ўжо паўмесяца, а праз адмову павысіць мяжу дзярждоўгу краіне тэарэтычна пагражае дэфолт ужо праз некалькі дзён. Бюджэтныя праблемы ЗША могуць адбіцца на сусветнай эканоміцы.