Расіяне выказваюць глыбокую падзяку за падтрымку ў такі цяжкі для іх момант

28 марта 2018

Беларусы шчыра адгукнуліся на трагедыю ў Кемераве, падтрымліваюць у гэтыя цяжкія дні, суперажываюць.

У сацыяльных сетках расіяне выказваюць глыбокую падзяку за падтрымку ў такі цяжкі для іх момант. "Братэрскі народ, браты славяне, браты беларусы" - менавіта так звяртаюцца да нас суседзі. "Сябар пазнаецца ў бядзе" - успомнілі вядомую прыказку інтэрнэт-карыстальнікі. Беларусы перажываюць як свой уласны боль тых, хто стаў удзельнікам трагедыі і страціў блізкіх на гэтым пажары. Шматлікія публікацыі суправаджаюцца хештэгамі #Кемеровомыcтобой# і #Cкорбимвместе#. Карыстальнікі сацыяльных сетак цалкам падтрымалі рашэнне Аляксандра Лукашэнкі аб аб'яўленні жалобы. Такі ўчынак расіяне назвалі гуманным.