У ЗША з-за снегападаў і галалёду расце колькасць аварый

18 декабря 2016

Самая буйная адбылася ў Балтымары.  Падчас ледзянога дажджу  вадзіцель бензавоза не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў раздзяляльны бар'ер на эстакадзе і вылецеў з дарогі.  Цыстэрна перавярнулася і ўзарвалася.  З-за аварыі іншым аўтамабілям прыйшлося рэзка тармазіць на слізкай дарозе, што і справакавала іх сутыкненне. Увогуле ў ДТЗ, паводле апошняй інфармацыі, трапілі парадку 70 машын. Два чалавекі загінулі, каля 20 шпіталізаваныя. Па ўсёй жа краіне лік аварый ідзе на сотні.