Літаратурна-музычны вечар прайшоў у Верхнім горадзе сталіцы

14 июля 2016

Музей тэатральнай і музычнай культуры размешчаны ў будынку 18 стагоддзя і з'яўляецца культурнай спадчынай Беларусі. З ім звязаны розныя легенды і паданні. Напрыклад, што і зараз там мірна жывуць прывіды. У народзе будынак мае назву Дом масонаў. Таму невыпадкова літаратурна-музычныя імпрэзы прысвячаюць сусветна вядомым паэтам, музыкантам, пісьменнікам. На гэты раз героямі вечара сталі Экзюперы, Фадзееў, Беліні. А апавяданні суправаджала музыка Баха, Шуберта і маладых беларускіх кампазітараў.

Імпрэзы праводзяць у Дзяржаўным музеі тэатральна-музычнай культуры Беларусі два разы на месяц.