Кожны трэці ўкраінец марыць назаўжды пакінуць радзіму

26 июля 2017

Большасць патэнцыяльных эмігрантаў апынулася сярод моладзі і грамадзян да 30 гадоў. Такія даныя прыводзіць незалежная даследчая група Research and Branding Group. Апытанне праводзілася ў чэрвені. Галоўнымі прычынамі для эміграцыі ўкраінцы назвалі прапанову цікавай і прыбытковай працы, сітуацыю ў Данбасе, эканамічныя праблемы і сямейныя акалічнасці.