Трагедыя ў Тайландзе

23 мая 2016

З-за пажару ў школьным інтэрнаце на поўначы краіны загінулі сама меней 17 чалавек, пяцёра - параненыя, двое - прапалі без весткі. Паводле звестак паліцыі, унутры знаходзіліся 38 дзяцей ва ўзросце ад 5-ці да 12-ці гадоў. Толькі некалькі чалавек атрымалася эвакуіраваць. Астатнія апынуліся ў вогненнай пастцы. Прычыны ўзгарання пакуль не вядомыя.