У Савеце Бяспецы ААН прапанавалі новы праект рэзалюцыі па расследаванні хімічнай атакі ў Сірыі

12 апреля 2017

Вялікабрытанія, ЗША і Францыя прапанавалі ў Савеце Бяспецы ААН новы праект рэзалюцыі па расследаванні хімічнай атакі ў Сірыі. Галасаванне пройдзе вечарам. На мінулым тыдні ў Савеце Бяспецы прапанавалі тры варыянты дакумента, але ніводны не быў прыняты.

Хімічная атака ў горадзе Хан-Шэйхун сірыйскай правінцыі Ідліб адбылася ў мінулы аўторак. Паводле розных даных, загінулі ад 80 да 100 чалавек, яшчэ каля 500 чалавек пацярпелі. Пазней ВПС ЗША нанеслі ракетны ўдар па сірыйскай урадавай авіябазе Шайрат у правінцыі Хомс. Расія настойвае, што ніякіх доказаў прымянення Дамаскам хімічнай зброі няма.