У Швейцарыі высвятляюць прычыны буйной чыгуначнай аварыі

23 марта 2017

Цягнік Мілан - Базель сышоў з рэек на выездзе са станцыі Люцэрн, некалькі вагонаў перакуліліся. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі сем чалавек, пецярым спатрэбілася шпіталізацыя. Усяго ў цягніку знаходзілася каля 160 пасажыраў. Іх адвезлі ў пункты прызначэння на аўтобусах. На месцы ўжо працуюць следчыя.