У Швейцарыі невядомы з бензапілой напаў на прахожых

24 июля 2017

Надзвычайнае здарэнне ў Швейцарыі: у горадзе Шафхаўзен невядомы з бензапілой напаў на прахожых. Пацярпелі пяць чалавек. Двое ў цяжкім стане. Зламыснік уцёк з месца злачынства. Яго асоба не ўстаноўлена. Раён здарэння і прылеглыя кварталы ачэпленыя паліцыяй. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.